Перайсці да зместу

Карл II (эрцгерцаг Аўстрыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карл II
Нараджэнне 3 чэрвеня 1540(1540-06-03)[1][2]
Смерць 10 ліпеня 1590(1590-07-10)[1][2] (50 гадоў)
Месца пахавання
Род Габсбургі
Бацька Фердынанд I Габсбург[4]
Маці Ганна Ягелонка[4]
Жонка Марыя Ганна Баварская[4][5]
Дзеці Фердынанд II Габсбург, Ганна Аўстрыйская, Марыя Крысціна Аўстрыйская[d], Кацярына Рэната Аўстрыйская[d], Грэгорыя Максімільяна Аўстрыйская[d][6], Элеанора Аўстрыйская[d], Максімільян Эрнст Аўстрыйскі[d], Маргарыта Аўстрыйская[4], Леапольд V Аўстрыйскі[d], Канстанцыя Габсбург, Марыя Магдаліна Аўстрыйская[d], Карл Аўстрыйскі[d], Ferdinand von Habsburg[d][6], Elisabeth Erzherzogin von Österreich[d][6] і Karl Erzherzog von Österreich[d][6]
Узнагароды
рыцар ордэна Залатога руна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карл II (ням.: Karl II. Franz von Innerösterreich; 3 чэрвеня 1540, Вена — 10 ліпеня 1590, Грац) — эрцгерцаг Аўстрыйскі, кіраўнік Унутранай Аўстрыі з 1564 года. Належаў да Штырыйскай лініі Габсбургаў (Штырыя была цэнтрам герцагства Унутраная Аўстрыя).

Трэці сын імператара Фердынанда I і яго жонкі Ганны Багемскай і Венгерскай.

Герцаг першапачаткова міралюбіва адносіўся да пратэстантаў. У 1572 годзе Карл II узаконіў у краіне свабоду веравызнання і Грац стаў цэнтрам пратэстанцкага руху ўсёй Унутранай Аўстрыі. Аднак ужо ў 1573 годзе ён запрасіў у Штырыю езуітаў, якія ў 1586 годзе заснавалі Каталіцкі Грацкі ўніверсітэт. Сын і спадчыннік Карла II Фердынанд II працягнуў барацьбу з пратэстантамі і выгнаў са Штырыі пратэстанцкіх прапаведнікаў.

У 1571 годзе ён ажаніўся с сваёй пляменніцай Марыяй Ганнай Баварскай (15511608), дачкой герцага Баварскага Альбрэхта V і Ганны Аўстрыйскай. Дзеці:

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Karl II Erzherzog von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Karl II. von Innerösterreich // Salzburgwiki
  3. а б Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Karl II. von Steiermark // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 358.
  4. а б в г Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в г Lundy D. R. The Peerage